2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана амаль 9,2 млн тон збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 2 лістапада ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана 9186,9 тыс. т збожжа з улікам рапсу.
Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях краіны: убрана 212,5 тыс. га, намалочана 1759,2 тыс. т з ураджайнасцю 82,8 ц/га. Сабрана 22 561,7 тыс. т зялёнай масы кукурузы.
Прадаўжаецца ўборка цукровых буракоў: накапана 3920,4 тыс. т з ураджайнасцю 474,3 ц/га.
Агародніна ўбрана на 5,19 тыс. га плошчаў. Усяго іх сабрана 156,4 тыс. т.
Акрамя таго, нарыхтавана 9111,0 тыс. т травяных кармоў.