16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана 8,6 млн т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 16 кастрычніка намалочана збожжа з улікам рапсу 8601,9 тыс. т, з іх 7561,1 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай).
Віцебская, Магілёўская і Гомельская вобласці прадаўжаюць сяўбу азімых збожжавых. Азімыя збожжавыя на зерне пасеяны на 1455,6 тыс. га плошчаў - 94,7 працэнта да плана.
Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Убрана 145,2 тыс. га плошчаў, а намалочана - 1177,8 тыс. т з ураджайнасцю 81,1 ц/га.
Сабрана зялёнай масы кукурузы 20352,2 тыс. т.
Сельгасарганізацыі завяршаюць уборку бульбы: накапана 722,7 тыс. т з ураджайнасцю 350,4 ц/га.
Таксама вядзецца ўборка цукровых буракоў: накапана 2495,5 тыс. т з ураджайнасцю 457,8 ц/га.