7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалацілі 3 млн т збожжа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 7 жніўня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 894,4 тыс. га, або 46,7 працэнта да ўборачнай плошчы. Намалочана 3,034 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,9 ц/га.
Азімага рапсу на зерне ўбрана 313,9 тыс. га (95,3 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 883,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 28,2 ц/га.
Лён выцераблены на 31,2 тыс. га, што складае 71,5 працэнта ўборачнай плошчы. Салома пасля ўборкі збожжавых і зернебабовых убрана на 431,6 тыс. га.