Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Врс 2023

У Беларусі накапалі больш за 180 тыс. тон бульбы

У Беларусі накапалі больш за 180 тыс. тон бульбы
Фота з архiва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі накапалі больш за 180 тыс. т бульбы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 14 верасня намалочана 7152,7 тыс. т збожжа, уключаючы рапс. З іх - 6163,4 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай) і 989,3 тыс. т рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ў чатырох абласцях рэспублікі: Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай. Убрана 4,92 тыс. га, намалочана 35,5 тыс. т, ураджайнасць 72,2 ц/га. Сабрана зялёнай масы кукурузы 6923,6 тыс. т.

Прадаўжаецца ўборка крупяных культур: грэчкі намалочана 31,1 тыс. т (ураджайнасць 15,1 ц/га), проса намалочана 15,2 тыс. т (ураджайнасць 19,7 ц/га).

Нарыхтавана льнотрасты 93,1 тыс. т.

Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 79,1 працэнта да скошаных плошчаў.

Гаспадаркі ўбіраюць бульбу: накапана 182,1 тыс. т, ураджайнасць 358 ц/га.

Вядзецца ўборка цукровых буракоў: накапана 452,2 тыс. т, ураджайнасць 444,8 ц/га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі