Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Врс 2017

У Беларусі чакаецца рэкордны ўраджай рапсу

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў бягучым годзе чакаецца рэкордны ўраджай рапсу, заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц у эфіры праграмы "Актуальнае інтэрв'ю" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, 2017 год быў няпростым для аграрыяў у плане ўмоў надвор'я. Пры гэтым ураджай удалося сабраць большы за мінулагодні. "Гэта адзначаецца не толькі па збожжы, але і па рапсе. У бягучым годзе мы чакаем рэкордны ўраджай алейнага семя рапсу", - падкрэсліў ён.

У мінулым годзе было 260 тыс. т рапсу, а ў бягучым аграрыі ўжо сабралі 650 тыс. т, сказаў Леанід Заяц. "Гэта дасць магчымасць загрузіць нашы вытворчыя магутнасці ў краіне і забяспечыць запас аб'ёму алею рапсу для рэалізацыі на экспарт", - адзначыў ён.

Гаворачы аб тым, як захаваць ураджай, міністр звярнуў увагу, што ў краіне створана дастаткова зернесушыльных комплексаў, каб забяспечыць своечасовую дапрацоўку збожжа, якое паступае з палёў. "Ніякіх нараканняў не было. У нас створаны магутнасці на камбінатах хлебапрадуктаў, на камбікормавых заводах, на сельгаспрадпрыемствах. Мы істотна абнавілі зернесушыльныя комплексы, што дало магчымасць дапрацаваць збожжа без страт", - канстатаваў ён.

Леанід Заяц расказаў, што ў краіне ўбрана амаль 4 працэнты плошчаў бульбы. "Першыя накопкі даюць магчымасць выказаць меркаванне, што ў гэтым годзе будзе нядрэнны ўраджай. Бульба добрая, яна дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку, засыпаць пасадачны матэрыял у неабходнай колькасці, а таксама сфарміраваць запас прыкладна 300-350 тыс. т бульбы для рэалізацыі на экспарт", - заявіў ён.

Міністр удзяліў увагу і тэме лёну. "Лён таксама добры. На плошчы 47 тыс. га ён убраны. У гэтым годзе мы ўжо нарыхтавалі 7 тыс. 240 т ільнасемя, што на 750 т вышэй за мінулагодні ўзровень. Добрыя ўмовы надвор'я даюць магчымасць забяспечыць неабходны працэс вытрымкі льнотрасты, што дазволіць нарыхтаваць яе высокай якасці", - паведаміў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі