26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбралі бульбу з 11,4 тыс. га, або 43,8 працэнта да плана. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраны на 2,176 млн га, што складае 88,1 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 90 працэнтаў плошчаў (362 тыс. га), Віцебскай - 98,5 працэнта (352 тыс. га), Гомельскай - 84,6 працэнта (353,3 тыс. га), Гродзенскай - 88 працэнтаў (312,9 тыс. га), Мінскай - 84,9 працэнта (458,9 тыс. га), Магілёўскай - 85,3 працэнта (337,3 тыс. га). Усяго ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках намалочана 8,071 млн т збожжа.
Кукурузу на зерне ў Беларусі ўбралі з 11,7 тыс. га, намалацілі 86,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 74,1 ц/га. Проса ўбралі на 11,1 тыс. га, або 93 працэнты ад запланаванай плошчы, намалацілі 23,4 тыс. т з ураджайнасцю 21,1 ц/га. Грэчка ўбрана на 31,1 тыс. га (90,1 працэнта), намалочана 42 тыс. т пры ўраджайнасці 13,5 ц/га.
Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 21,9 тыс. га, што складае 23,4 працэнта да плана. Іншая агародніна ўбрана з 2,92 тыс. га плошчаў, або 43,2 працэнта ад плана.
Азімыя збожжавыя на зерне пасеяны на 829,2 тыс. га, што складае 54,1 працэнта, у тым ліку азімы ячмень пасеяны на 142,7 тыс. га.