9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ІІІ Турыстычная анлайн-выстаўка BELARUS.TRAVEL пройдзе 17-26 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Трансляцыя вэбінараў будзе арганізавана на партале expo.belarus.travel.
Прадстаўнікі сферы турызму напярэдадні навагодніх свят раскажуць аб самых яркіх падзеях сезона 2024-2025 у краіне. Экспаненты прэзентуюць фестывалі і кірмашы са святочнай атмасферай, навагоднія паказы і анімацыйныя праграмы для ўсёй сям'і, экскурсіі па самых прыгожых мясцінах Беларусі.
"На выстаўцы можна будзе пазнаёміцца з турыстычным патэнцыялам усіх рэгіёнаў Беларусі і знайсці ідэальнае месца для сустрэчы Новага года", - праінфармавалі ў Нацагенцтве па турызме.