11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турцыя зацікаўлена ў прадукцыі "Бабруйскаграмаша", паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.
"Бабруйскаграмаш" наведала дэлегацыя з Турцыі. Першачарговай задачай было выбудоўванне кааперацыйных сувязей па вырабе прадукцыі з ліцця.
"Сустрэча прайшла ў цёплай гасціннай абстаноўцы, упраўленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння прадставіла відэапрэзентацыю прадпрыемства з магчымымі магутнасцямі вытворчасці. Удзельнікам дэлегацыі ж у сваю чаргу былі прапанаваны чарцяжы найбольш вострых пазіцый", - адзначылі на прадпрыемстве.
Бакі дамовіліся аб цесным і плённым супрацоўніцтве.
ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў у краінах Усходняй Еўропы. Прадпрыемства працуе на рынку сельскагаспадарчай тэхнікі з 1974 года. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 150 найменняў. На сённяшні дзень тэхніка холдынга пастаўляецца больш як у 50 краін свету.