29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральныя банкі Беларусі і Літвы правялі перагаворы ў Пінску па актуальных пытаннях супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.
Бакі на чале са старшынёй праўлення Нацбанка Беларусі Паўлам Калаурам і старшынёй Банка Літвы Вітасам Васіляўскасам абмеркавалі сацыяльна-эканамічнае развіццё дзвюх краін, пытанні грашова-крэдытнай палітыкі і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж цэнтральнымі банкамі. Таксама была разгледжана тэма развіцця лічбавых банкаўскіх тэхналогій у сектарах Беларусі і Літвы.