Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Снж 2021

"Ці ўсе эканомяць і напружваюцца?" Лукашэнка аб праекце дэфіцытнага бюджэту на 2022 год


3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб праекце бюджэту на 2022 год і падкрэсліў неабходнасць эканоміі і скарачэння неабавязковых расходаў. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Варта памятаць, што людзям патрэбны не лічбы і паказчыкі. Нашых грамадзян хвалююць блізкія ім пытанні: зарплата, работа, цэны. У гэтым кантэксце і прашу весці наш дыялог - ці дастаткова запланавана мер па кантралюемых мной пытаннях", - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да ўдзельнікаў нарады.

Ён звярнуў увагу, што праект бюджэту на 2022 год фарміруецца дэфіцытным. "З аднаго боку, зразумела чаму. Мы нясём незапланаваныя расходы, якія складана прадугадаць. Але з іншага, пытанне - ці ўсе эканомяць і напружваюцца па скарачэнні неабавязковых расходаў, якіх у нас шмат. Таму пытанне эканоміі, беражлівасці зноў выступае на першы план. Ці ёсць крыніцы на пакрыццё дэфіцыту? Ці не прывядзе гэта да напружанасці пры выкананні сацыяльных абавязацельстваў?" - абазначыў шэраг прыярытэтных пытанняў Прэзідэнт.

"На практыцы для нас гэта значыць, што спатрэбіцца ўзмацніць дысцыпліну і гібкасць: пераарыентавацца на дружалюбныя гандлёвыя і фінансавыя рынкі, не звяртаючы ўвагі на выпады Захаду", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Асобна кіраўнік дзяржавы спыніўся на прапановах па змяненні падатковага заканадаўства на 2022 год. "Наколькі яны адпрацаваны і якая рэакцыя ў грамадстве на гэтыя прапановы? - пацікавіўся Прэзідэнт. - Матэрыялы ёсць ва ўсіх, таму ўдзельнікаў нарады прашу быць гатовымі выказаць асабістае аргументаванае меркаванне па ўсіх значных пазіцыях".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі