5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў уключыў у склад Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці ("Беллеспаперапрам") тры новыя прадпрыемствы. Адпаведная пастанова ўрада нумар 187 ад 2 красавіка 2021 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У склад канцэрна ўвайшлі ЗТАА "СВУДС экспарт" (Барысаў), ТАА "Канкорд Эка" (Полацк) і ТАА "Экман" (Докшыцы).
Акрамя таго, пастановай з "Беллеспаперапрама" выключаны УП "Ружанская мэблевая фабрыка", ААТ "Касцюковіцкі леспрамгас", ТАА "ІНТЭРПАПЕР" (Мінск).
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.