14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём транзітных тавараў, якія ідуць праз Беларусь, у студзені-сакавіку бягучага года павялічыўся на 12 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
У студзені-сакавіку бягучага года праз тэрыторыю краіны перамешчана каля 16 млн т транзітных тавараў.
"Гэтыя лічбы сведчаць аб паляпшэнні транзітнай прывабнасці Беларусі, стварэнні камфортных умоў для вядзення бізнесу. Гэта садзейнічае павелічэнню даходнай часткі бюджэту краіны", - адзначылі ў ДМК.