Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Врс 2016

Томас: Інфацэнтр АЭС у Астраўцы дапамагае ліквідаваць прабелы ў ведах аб атамнай энергіі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа інфармацыйнага цэнтра АЭС у Астраўцы дапамагае ліквідаваць прабелы ў ведах аб атамнай энергіі. Такое меркаванне выказаў намеснік генеральнага дырэктара па энергетыцы Еўрапейскай камісіі Герасімас Томас, наведваючы 20 верасня інфацэнтр, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ДП "Беларуская АЭС".

Дэлегацыя Еўракамісіі на чале з Герасімасам Томасам азнаёмілася з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра. Членаў дэлегацыі цікавілі пытанні бяспекі, падрыхтоўкі персаналу, абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, захоўвання свежага і адпрацаванага ядзернага паліва. "Такі аб'ект, як інфармацыйны цэнтр АЭС, вельмі неабходны ў Астраўцы. Паколькі страх перад атамнай энергетыкай выклікаецца недахопам інфармацыі, а цэнтр дапамагае людзям ліквідаваць прабелы ў ведах аб атамнай энергіі", - адзначыў Герасімас Томас.

Прадстаўнікам Еўракамісіі расказалі аб тым, якія змяненні адбыліся з горадам і Астравецкім раёнам пасля пачатку будаўніцтва Беларускай АЭС. Удзельнікі дэлегацыі паглядзелі невялікі фільм і зрабілі аглядную экскурсію па горадзе, пасля якой накіраваліся на будаўнічую пляцоўку АЭС.

Непасрэдна на будаўнічай пляцоўцы прадстаўнікі Еўракамісіі азнаёміліся з ходам будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Каля макета энергаблока дэлегацыі расказалі аб сістэмах бяспекі, прадугледжаных у праекце Беларускай АЭС. Члены дэлегацыі ўбачылі будаўніцтва АЭС з назіральнай пляцоўкі, наведалі турбінную і рэактарную залы.

Завяршальнай кропкай маршруту стаў вучэбна-трэніровачны цэнтр Беларускай АЭС. Тут удзельнікі дэлегацыі Еўракамісіі азнаёміліся з сістэмай падрыхтоўкі персаналу, методыкамі і тэхнічнымі сродкамі навучання, а таксама папрысутнічалі на адным з заняткаў змены энергаблока, на якім адпрацоўваліся дзеянні персаналу ў час аварыйнай сітуацыі - спынення галоўнай цыркуляцыйнай помпы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі