Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Лют 2024

Тэхналагічны суверэнітэт, імпартазамяшчэнне: супрацоўніцтва з Цюменскай вобласцю абмеркавалі ў Мінску

Тэхналагічны суверэнітэт, імпартазамяшчэнне: супрацоўніцтва з Цюменскай вобласцю абмеркавалі ў Мінску
Фота канцэрна "Белнафтахім"

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час візіту прадстаўнікоў дзелавых колаў Паўднёва-Заходняй Сібіры ў Мінск 20 лютага абмяркоўваліся напрамкі супрацоўніцтва з прадпрыемствамі "Белнафтахіма". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

У канцэрне "Белнафтахім" абмеркавалі тэхналагічны суверэнітэт расійскага рэгіёна і нашай краіны. Таксама бакі абгаварылі, як працаваць сумесна па імпартазамяшчэнні ва ўмовах санкцый. Намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў падкрэсліў, што і Беларусь, і Расія зацікаўлены ва ўзаемных пастаўках сваёй прадукцыі. Ён таксама дадаў, што развіццё галіновай і міжгаліновай кааперацыі з дзелавымі партнёрамі садзейнічае і ўласнаму развіццю.

Госці расказалі аб значнай ролі Цюменскай вобласці ў "нафтавай" гісторыі Расійскай Федэрацыі. У рэгіёне створаны ўнікальныя нафтагазавыя кластары, якія аб'ядноўваюць профільныя кампаніі з дзясятка рэгіёнаў Расіі. Канцэрну "Белнафтахім", у прыватнасці, прапанавалі ўліцца ў работу такіх кластараў.

Удзельнікі абмеркавалі таксама, як можна пашыраць расійскі нафтасыравінны экспарт на беларускім напрамку, перспектывы ўзаемадзеяння беларускіх прадпрыемстваў з калегамі з Цюменскай вобласці. У супрацоўніцтве з сібірскімі вытворцамі зацікаўлены Мазырскі НПЗ, "Беларуснафта" і іншыя прадпрыемствы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі