25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях ТІБО-2017 пройдзе ў Мінску з 17 па 24 красавіка, паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі са спасылкай на распараджэнне прэм'ер-міністра Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Дакументам створаны аргкамітэт для падрыхтоўкі і правядзення ТІБО-2017. Старшынёй назначаны намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.
Аргкамітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць канцэпцыю XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях ТІБО-2017. Павінна быць забяспечана скаардынаваная работа па своечасовым і якасным фарміраванні экспазіцыі, падрыхтоўцы і правядзенні Беларускага кангрэса па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства.