Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Чэр 2022

Таварныя знакі БЕЛАЗа прызнаны агульнавядомымі ў Расіі

Таварныя знакі БЕЛАЗа прызнаны агульнавядомымі ў Расіі
Фота з архiва

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Таварныя знакі Беларускага аўтамабільнага завода "БЕЛАЗ" і BELAZ прызнаны агульнавядомымі ў Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" мэтанакіравана абараняе правы на сваю інтэлектуальную ўласнасць і імкнецца спыняць незаконнае выкарыстанне ўласнага таварнага знака.

"Чарговай падзеяй у гэтай сферы стала прызнанне слоўных абазначэнняў "БЕЛАЗ" і BELAZ агульнавядомымі ў Расійскай Федэрацыі таварнымі знакамі з прыярытэтам з 1 студзеня 2016 года ў дачыненні да тавараў 12-га класа МКТП "аўтамабілі-самазвалы, цягачы, запасныя часткі для іх". Такое рашэнне прыняла калегія Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці, унёсшы агульнавядомы таварны знак "БЕЛАЗ" пад нумар 244 і BELAZ пад нумар 245 у пералік агульнавядомых у РФ з 5 і 9 мая 2022 года адпаведна", - расказалі ў прэс-службе.

Як адзін з прызнаных лідараў сусветнага рынку кар'ернай тэхнікі Беларускі аўтамабільны завод ужо з'яўляецца праваўладальнікам серыі зарэгістраваных слоўных таварных знакаў, якія ўключаюць элементы "БЕЛАЗ" і BELAZ, а таксама праваўладальнікам дзвюх міжнародных рэгістрацый. Гэтыя абазначэнні шырока выкарыстоўваюцца для маркіроўкі вялікага аб'ёму прадукцыі. Прадпрыемства рэкламуе сваю дзейнасць у друкаваных СМІ Расіі, праводзіць актыўную рэкламную кампанію, якая ахоплівае значны перыяд часу і разлічана на шырокую аўдыторыю.

Згодна з даследаваннямі вядомасці таварных знакаў "БЕЛАЗ" і BELAZ, а таксама данымі сацапытання, праведзенага Лабараторыяй сацыялагічнай экспертызы Федэральнага навукова-даследчага сацыялагічнага цэнтра Расійскай акадэміі навук, сярод больш як 2,5 тыс. рэспандэнтаў практычна ва ўсіх рэгіёнах Расіі названыя таварныя знакі былі вядомы больш як 90 працэнтам апытаных, 95 працэнтаў - асацыіруюць іх з такімі таварамі, як аўтамабілі-самазвалы, цягачы, запасныя часткі да іх. 94 працэнты рэспандэнтаў ідэнтыфікавалі кампанію, якая выкарыстоўвае такія абазначэнні, з ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ - Холдынг", а 93 працэнты - вызначылі кампанію праваўладальнікам абазначэнняў. Да таго ж 87 працэнтаў апытаных палічылі, што гэтыя таварныя знакі на заяўленую дату 1 студзеня 2016 ужо былі ім вядомы.

"Перад падрыхтоўкай заяў аб прызнанні таварных знакаў "БЕЛАЗ" і BELAZ агульнавядомымі падраздзяленнямі прадпрыемства на працягу 2021 года праведзена вялікая і карпатлівая работа па зборы дакументаў, якія прадстаўляюць доказы агульнавядомасці за вельмі працяглы перыяд часу", - адзначылі ў прэс-службе.

У выніку калегія па патэнтавых спрэчках Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці прыйшла да высновы, што запытаныя ў якасці таварнага знака абазначэнні ў выніку працяглага і інтэнсіўнага выкарыстання сталі на вызначаную дату шырока вядомымі ў Расіі, і пастанавіла прызнаць іх агульнавядомымі з 1 студзеня 2016 года. "Гэта дасць магчымасць істотна павысіць абарону таварных знакаў ад неправамернага выкарыстання, а таксама імідж кампаніі на рынках збыту кар'ернай тэхнікі. Прававая ахова гэтых таварных знакаў на тэрыторыі РФ будзе ажыццяўляцца бестэрмінова", - паведамілі на прадпрыемстве.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі