Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Сак 2022

Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю ў 2021 годзе вырас на 34 працэнты

Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю ў 2021 годзе вырас на 34 працэнты
Фота Мінпрама

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узаемны тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю ў 2021 годзе вырас на 34 працэнты. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Мінпрама Алег Слепчанка па выніках сустрэчы ў Маскве міністра прамысловасці Беларусі Пятра Пархомчыка з міністрам прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Дзянісам Мантуравым.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі бягучае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж краінамі. "У 2021 годзе ўзаемны тавараабарот вырас на 34 працэнты і склаў $38,4 млрд. Экспарт расійскай прамысловай прадукцыі павялічыўся ў гадавым выражэнні на 42,7 працэнта, пастаўкі беларускіх тавараў таксама паказалі рост, прыбавіўшы 24 працэнты, - адзначыў прэс-сакратар. - Пры гэтым Беларусь традыцыйна ўваходзіць у пяцёрку асноўных гандлёвых партнёраў Расіі і займае першае месца сярод краін СНД. У сваю чаргу доля Расіі ў знешнегандлёвым абароце Беларусі па выніках мінулага года склала 49 працэнтаў. Ключавыя артыкулы расійскага экспарту ў Беларусь прадстаўлены тэхналагічнымі таварамі: машыны, абсталяванне і транспартныя сродкі, прадукцыя хімічнай прамысловасці і г.д.".

Асобна бакі абмеркавалі падрыхтоўку маючай адбыцца выстаўкі прадукцыі машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якая будзе прымеркавана да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі і пройдзе ў перыяд з 31 сакавіка па 14 красавіка на ВДНГ. Шэраг расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў прадставяць сваю прадукцыю.

Акрамя таго, Беларусь рыхтуецца да ўдзелу ў выстаўцы "Інапрам. Цэнтральная Азія", якая адбудзецца ў Ташкенце (Узбекістан) 25-27 красавіка 2022 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі