10 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельская вобласць і Рэспубліка Башкортастан нарошчваюць аб'ёмы ўзаемнага гандлю: за 8 месяцаў бягучага года тавараабарот перавысіў 1,8 млрд расійскіх рублёў. Такую лічбу агучыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко на сустрэчы ва ўрадзе Рэспублікі Башкортастан, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна".
На думку губернатара, патэнцыял двухбаковых адносін не вычарпаны. Іван Крупко адзначыў, што Гомельская вобласць гатова прапанаваць расійскаму рэгіёну шырокую лінейку прадукцыі прадпрыемстваў: ад тавараў прамысловай групы да прадуктаў харчавання.
Сёння ў час афіцыйнага візіту гомельскай дэлегацыі ў Башкортастан падпісаны і шэраг двухбаковых дакументаў. "Кіраўнікі прадпрыемстваў паўднёва-ўсходняга рэгіёна сфарміравалі партфель заказаў на агульную суму большую за 650 млн расійскіх рублёў. І гэта вынік аднаго рабочага дня", - звярнуў увагу старшыня аблвыканкама.
Ён лічыць важным і ўзаемадзеянне рэгіёнаў у кааперацыйных сувязях і імпартазамяшчэнні.