Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Снж 2017

Тавараабарот Беларусі і Чэлябінскай вобласці ў студзені-кастрычніку павялічыўся больш як на трэць

Тавараабарот Беларусі і Чэлябінскай вобласці ў студзені-кастрычніку павялічыўся больш як на трэць13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Чэлябінскай вобласці (Расія) у студзені-кастрычніку павялічыўся на 35,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю па выніках пасяджэння сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Чэлябінскай вобласцю, якое адбылося ў Мінску.

У МАРГ расказалі, што тавараабарот паміж Беларуссю і Чэлябінскай вобласцю ў студзені-кастрычніку 2017 года склаў $235,4 млн. Аснову экспарту Беларусі ў Чэлябінскую вобласць складаюць пастаўкі грузавых аўтамабіляў, дарожнай і будаўнічай тэхнікі, шын, халадзільнікаў і маразільнікаў, частак і прылад для аўтамабіляў і трактароў.

На пасяджэнні абмеркавана шырокае кола пытанняў гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, культурнага супрацоўніцтва і супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя.

З мэтай нарошчвання ўзаемнага тавараабароту прынята рашэнне аб уключэнні ў праект Плана мерапрыемстваў па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва на 2018-2021 гады канкрэтных мерапрыемстваў па перспектыўных напрамках у сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, ІТ-тэхналогій, фармацэўтыкі, аховы здароўя, культуры, турызму, міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі