30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тарыф на транзіт расійскай нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі з 1 лютага вырасце больш як на 6 працэнтаў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў міністра, перагаворы з расійскімі калегамі не далі выніку. "Таму ўступае ў сілу артыкул інструкцыі, згодна з якім устаноўлены парадак павышэння тарыфаў на транзіт нафты: гэта сярэднегадавы тэмп інфляцыі, устаноўлены прагнозам Расійскай Федэрацыі, павялічаны на тры працэнтныя пункты", - адзначыў кіраўнік ведамства. Пры гэтым ён дадаў, што ў бакоў ёсць некаторыя рознагалоссі па вызначэнні тарыфаў.