3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Адэсы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэрне "Белнафтахім".
"Танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі ад кампаніі SOCAR прыбыў у порт Паўднёвы і разгружаецца. Нафта паступіць на Мазырскі НПЗ", - расказалі ў канцэрне.
Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў раней паведамляў, што SOCAR у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.