Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Чэр 2020

Танкер з 85 тыс. т азербайджанскай нафты для Беларусі прыбыў у порт Адэсы

Танкер з 85 тыс. т азербайджанскай нафты для Беларусі прыбыў у порт Адэсы
Скрыншот з відэа "Беларусь 24"

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Танкер з 85 тыс. т азербайджанскай нафты ад дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана SOCAR для Беларусі прыбыў у порт Адэсы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Танкер з 85 тыс. т азербайджанскай нафты ўчора вечарам прыбыў у порт Паўднёвы. Сёння раніцай стаў пад разгрузку", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

У "Белнафтахіме" плануюць, што 10-15 ліпеня нафта ўжо будзе на Мазырскім НПЗ.

Адказваючы на пытанне аб іншых танкерных пастаўках, Аляксандр Цішчанка растлумачыў, што работа па іх прадаўжаецца.

Раней SOCAR Trading (даччыная структура SOCAR) за сакавік - красавік паставіла беларускаму канцэрну "Белнафтахім" чатыры партыі нафты агульным аб'ёмам каля 335 тыс. т праз порт Адэсы і нафтаправод Адэса - Броды на Мазырскі НПЗ. З іх тры партыі агульным аб'ёмам амаль 250 тыс. т былі адпраўлены ў сакавіку і адна партыя аб'ёмам 85 тыс. т - у красавіку.

Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведамляў, што SOCAR у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі