14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тайландска-беларускі бізнес-форум адбудзецца 17 сакавіка ў Бангкоку (Тайланд), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП).
Мерапрыемства арганізуе Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Гандлёвым бюро Тайланда ў час афіцыйнага візіту парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам, які пройдзе з 14 па 18 сакавіка.
Форум праводзіцца ў мэтах развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі кааперацыйных сувязей у розных сектарах эканомікі.
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі буйных кампаній, зацікаўленыя ў наладжванні і пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з беларускім бізнесам, прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый.