Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Кст 2018

Тайланд зацікаўлены ў прамых пастаўках прадукцыі з Беларусі

Тайланд зацікаўлены ў прамых пастаўках прадукцыі з Беларусі
Фота Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тайланд зацікаўлены ў прамых пастаўках прадукцыі з Беларусі. Аб гэтым заявіла ганаровы консул Беларусі ў Тайландзе Каранун Суканрытыкорн у час візіту дэлегацыі дзелавых колаў Тайланда ў Нацыянальны цэнтр маркетынгу Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў цэнтры.

Цяпер беларуская прадукцыя трапляе на рынак Тайланда ў асноўным праз В'етнам. Каранун Суканрытыкорн падкрэсліла, што неабходна прапрацаваць магчымасці прамых паставак тавараў з Беларусі. У сферы інтарэсаў - прадукцыя беларускай машынабудаўнічай галіны, асабліва трактары, а таксама малочная прадукцыя. Уласная малочная вытворчасць у Тайландзе пакрывае толькі 44 працэнты патрэбнасцей рынку. Акрамя таго, тайская дэлегацыя плануе абмеркаваць з беларускімі вытворцамі алкаголю магчымасць паставак прадукцыі для сеткі мясцовых магазінаў Duty Free.

У час візіту былі дасягнуты дамоўленасці па абмене інфармацыяй і пашырэнні магчымасцей супрацоўніцтва ў сферы турыстычнага бізнесу.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі Валерый Садоха запрасіў тайскіх бізнесменаў наведаць Нацыянальную экспазіцыю Беларусі на I Міжнароднай выстаўцы імпартных тавараў і паслуг China International Import Expo, якая пройдзе з 5 па 10 лістапада 2018 года ў Шанхаі. Там будуць прадстаўлены 28 вядучых беларускіх малочных кампаній з лепшымі ўзорамі прадукцыі, адаптаванай для Азіяцкага рэгіёна.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў тайскай дэлегацыі, Валерый Садоха адзначыў: "Я не раз наведваў вашу цудоўную краіну і ўпэўнены, што ёсць шмат вельмі цікавых напрамкаў і магчымасцей для развіцця бізнесу і супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі