Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Лют 2018

Сусветны банк плануе накіраваць больш за $500 млн да канца 2022 года на рэалізацыю праектаў у Беларусі

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны банк плануе накіраваць больш за $500 млн да канца 2022 года на рэалізацыю праектаў у Беларусі, паведаміў сёння журналістам выканаўчы дырэктар Савета дырэктараў Сусветнага банка Францыск Готс пасля сустрэчы з міністрам эканомікі Беларусі Уладзімірам Зіноўскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Савет выканаўчых дырэктараў будзе разглядаць рамачную стратэгію партнёрства з Беларуссю на бліжэйшыя 4-5 гадоў - на перыяд з 2018 па 2022 год. Гэта праграма больш як на $500 млн, яна будзе ўключаць у сябе праекты, накіраваныя на рэалізацыю Мэт устойлівага развіцця ААН", - растлумачыў Францыск Готс. Разгляд рамачнай стратэгіі Групы Сусветнага банка для Беларусі на 2018-2022 гады намечаны на 27 сакавіка.

Прадстаўнік Сусветнага банка адзначыў, што супрацоўніцтва з Беларуссю апошнія гады развіваецца вельмі актыўна. "Цяпер у нас даволі шырокая праграма і разнастайныя праекты ў сферы энергетыкі, адукацыі і гэтак далей. Яшчэ адзін элемент работы - развіццё прыватнага сектара. У структуры Групы Сусветнага банка ёсць розныя арганізацыі, у тым ліку Міжнародная фінансавая карпарацыя. Яна якраз і нацэлена на аказанне дапамогі прыватнаму сектару, развіццё якога з'яўляецца важным аспектам, таму што садзейнічае занятасці насельніцтва", - падкрэсліў ён.

Францыск Готс расказаў, што на сустрэчы з Уладзімірам Зіноўскім абмяркоўвалася некалькі пытанняў, у тым ліку і рэалізацыя Мэт устойлівага развіцця. Ён нагадаў, што знаходзіцца з візітам у Беларусі ў рамках удзелу ў рэгіянальным форуме нацыянальных каардынатараў па дасягненні мэт устойлівага развіцця з дзяржаў Еўропы і СНД, які пройдзе ў Мінску 21-22 лютага. "Мне здаецца, што гэта падзея вельмі важная для вас, таму што на форуме Беларусь зможа выказаць сваю пазіцыю адносна дасягнення Мэт устойлівага развіцця і тых намаганняў, якія краіна прыкладае ў гэтым напрамку", - заявіў выканаўчы дырэктар Савета дырэктараў Сусветнага банка.

Уладзімір Зіноўскі ў час сустрэчы таксама адзначыў важнасць абмеркавання такой тэмы, як дасягненне МУР. "Заўтрашні форум - вельмі важнае мерапрыемства, асабліва для Міністэрства эканомікі, якое адказвае за праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы. Беларусь цалкам прыхільна да ажыццяўлення парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года", - падкрэсліў міністр. Ён адзначыў, што ў рамках распрацоўкі аднаго з важнейшых дакументаў краіны - Стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года - урад плануе імплементацыю 17 мэт эканамічнай, сацыяльнай і экалагічнай накіраванасці Парадку дня ААН. Уладзімір Зіноўскі асабліва падкрэсліў, што праз усе праграмныя дакументы, пачынаючы з гэтага года, будзе "чырвонай ніткай" праходзіць ідэалогія ўстойлівасці, прынятая ААН.

"Хочацца падкрэсліць, што вялікі ўклад у рэалізацыю Мэт устойлівага развіцця ўносіць Група Сусветнага банка. Вы аказваеце фінансавую падтрымку шэрагу краін пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, накіраваных на вырашэнне задач МУР. Мы высока цэнім вашу падтрымку і па фінансаванні шэрага праектаў у Беларусі", - канстатаваў міністр эканомікі. Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, што беларускі ўрад разлічвае на далейшае пашырэнне дзейнасці Сусветнага банка ў Беларусі, у тым ліку і ў такіх сферах, як ахова здароўя і адукацыя. "З боку Мінэканомікі хацелася б запэўніць, што мы прыкладзём усе намаганні для замацавання дасягнутых апошнім часам станоўчых тэндэнцый у нашай сумеснай рабоце", - заявіў ён.

Акцыянерамі Сусветнага банка з'яўляюцца ўрады 189 дзяржаў-членаў, якія кіруюць Сусветным банкам праз Савет кіраўнікоў. Ён на штогадовай аснове праводзіць пасяджэнні для прыняцця асобных рашэнняў функцыянавання банка. Частку функцый Савет кіраўнікоў дэлегуе Савету дырэктараў (напрыклад, прыняцце рашэння аб фінансаванні інвестыцыйнага праекта). Гэтыя органы прымаюць усе асноўныя рашэнні ў рамках арганізацый.

Беларусь з'яўляецца членам Сусветнага банка з 1992 года. У Савеце кіраўнікоў кіраўніком ад краіны з'яўляецца першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, намеснікам кіраўніка - міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. У Савеце дырэктараў Беларусь прадстаўлена ў групе, якая ўключае ў сябе акрамя Беларусі Аўстрыю, Бельгію, Чэхію, Венгрыю, Косава, Люксембург, Славакію, Славенію і Турцыю. Францыск Готс займае пасаду выканаўчага дырэктара гэтай групы з 1 лістапада 2014 года.

За ўвесь перыяд супрацоўніцтва (1992-2017 гады) Сусветны банк інвесціраваў каля $1,7 млрд у шэраг значных інфраструктурных і сацыяльных праектаў у Беларусі. Па стане на 1 лютага дзеючы партфель Сусветнага банка ўключае 8 інвестыцыйных праектаў з пазыковым фінансаваннем на агульную суму $775,8 млн і 2 гранты на агульную суму $7,3 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі