27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны альянс інфармацыйных тэхналогій і паслуг (WITSA) гатовы адкрыць у Беларусі рэгіянальны офіс. Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына з генеральным сакратаром WITSA Джэймсам Генры Пойсантам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Сусветнага альянсу інфармацыйных тэхналогій і паслуг. "Ведаю аб пэўных ініцыятывах з вашага боку. Думаю, што адкрыццё рэгіянальнага офіса арганізацыі ў Беларусі будзе добрым пазітыўным сігналам у тым ліку і для сусветнай супольнасці, якая бачыць нашы поспехі ў IT-сферы", - сказаў Аляксандр Турчын.
Джэймс Генры Пойсант таксама выказаў прапановы адносна супрацоўніцтва, якія датычацца павышэння прафесійнага ўзроўню спецыялістаў. "Адукацыя вельмі хутка мяняецца дзякуючы развіццю інфармацыйных тэхналогій", - адзначыў ён.
Сусветны альянс інфармацыйных тэхналогій і паслуг (WITSA) - вядучы кансорцыум галіновых асацыяцый ІКТ-індустрыі з больш як 80 краін свету. Альянс заснаваны ў 1978 годзе пад назвай "Сусветная асацыяцыя індустрыі камп'ютарных паслуг".