15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з Саудаўскай Аравіяй і ААЭ атрымала чарговы імпульс развіцця на аэракасмічным форуме ў Дубаі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.
Адбыліся перагаворы старшыні ДВПК Дзмітрыя Пантуса з кіраўніком Генеральнага ведамства ваеннай прамысловасці Каралеўства Саудаўская Аравія Ахмадам аль-Ахалі і генеральным дырэктарам кампаніі International Golden Group (ААЭ) Фадэлем аль-Каабі.
Бакі дэталёва абмеркавалі напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, пацвердзілі прыхільнасць да раней дасягнутых дамоўленасцей і выпрацавалі алгарытм далейшага ўзаемадзеяння па шэрагу перспектыўных праектаў.