Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Лют 2017

Сумесная калегія аграрных ведамстваў Беларусі і Расіі павінна прайсці ў сакавіку

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесная калегія аграрных ведамстваў Беларусі і Расіі павінна прайсці ў сакавіку, заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц у інтэрв'ю "Сельской газете", паведамляе БЕЛТА.

"Рыхтуецца сумесная калегія аграрных ведамстваў Беларусі і Расіі, якая пройдзе ў сакавіку. На ёй будуць зацвярджацца балансы ўзаемных паставак прадуктаў харчавання. Паводле папярэдніх даных, намячаецца павелічэнне продажаў беларускіх мясных і малочных прадуктаў у Расію. На калегіі будуць ісці і перагаворы аб зняцці абмежаванняў на пастаўкі", - адзначыў міністр.

Пры гэтым Леанід Заяц падкрэсліў, што не хацеў бы драматызаваць сітуацыю з абмежаваннямі. "Мінсельгасхарч дамаўляецца з Расіяй наконт нашых паставак. Айчынны і расійскі спажывец ведае, што беларускія прадукты высокай якасці, бяспечныя, даступныя па цане", - растлумачыў ён.

Міністр таксама расказаў аб тым, як аграрная галіна пачала 2017 год. У студзені ва ўсіх катэгорыях гаспадарак вытворчасць прадукцыі да адпаведнага перыяду мінулага года склала 101,9 працэнта, сельгасарганізацыях - 102,5 працэнта. Малака атрымана больш на 20 тыс. т, мяса - на 2,5 тыс. т. Гэта дало магчымасць загрузіць магутнасці перапрацоўчых прадпрыемстваў, на 3,6 працэнта нарасціць выпуск прадуктаў харчавання. Ад экспарту атрымана $177 млн (плюс $34 млн да студзеня 2016 года). Па выніках мінулага года вытворчасць сельгаспрадукцыі павялічылася на 3,4 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі