Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Снж 2024

Судна- і станкабудаванне: Галоўчанка назваў перспектыўныя сферы супрацоўніцтва з Ніжагародскай вобласцю

Судна- і станкабудаванне: Галоўчанка назваў перспектыўныя сферы супрацоўніцтва з Ніжагародскай вобласцю

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ніжагародская вобласць маюць намер супрацоўнічаць у сферах суднабудавання і станкабудавання. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Развіваецца ўзаемадзеянне па пастаўках аўтакампанентаў. "Вобласць - адзін з буйнейшых прамысловых вузлоў, адзін з цэнтраў машынабудавання, аўтамабілебудавання. Беларускія прадпрыемствы за мінулы перыяд года паставілі на канвеер машынабудаўнічых прадпрыемстваў вобласці прадукцыі на 1 млрд 800 млн расійскіх рублёў", - сказаў Раман Галоўчанка.

У гэтым годзе створана сумеснае прадпрыемства па вытворчасці станкоў. "Станкабудаванне - галоўны крытэрый тэхналагічнай самастойнасці і незалежнасці. Без яго дасягненне паўнацэннага суверэнітэту ў галіне прамысловасці немагчыма. Таму запускаем у Ніжнім Ноўгарадзе вытворчасць станочнага абсталявання і разлічваем на падтрымку вобласці ў рэалізацыі гэтага важнейшага для нашых краін праекта", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка і губернатар Ніжагародскай вобласці Глеб Нікіцін сёння абмеркавалі шэраг прадметных напрамкаў супрацоўніцтва. Гэта і магчымая вытворчасць аварыйна-выратавальнай тэхнікі, і адраджэнне беларускіх кампетэнцый і патэнцыялу ў галіне суднабудавання пры садзейнічанні суднабудаўнічых арганізацый Ніжагародскай вобласці. "У нас ёсць упэўненыя планы па мадэрнізацыі нашага флоту рачных суднаў - не толькі для перавозкі пасажыраў і грузаў, але і для правядзення работ на водных шляхах з пункту гледжання паглыблення дна, уладкавання і гэтак далей. У гэтым плане ў ніжагародскіх суднабудаўнікоў усё ў парадку, і мы плануем прыцягнуць іх да аднаўлення работ па рамонце і вытворчасці суднаў такога тыпу ў нас у Беларусі, у Пінску", - праінфармаваў кіраўнік беларускага ўрада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі