Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Крс 2021

Субоцін аб росце экспарту прадуктаў харчавання: усё вельмі няпроста, але мы ідзём угору

Субоцін аб росце экспарту прадуктаў харчавання: усё вельмі няпроста, але мы ідзём угору

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе нарошчваць экспартныя пастаўкі прадуктаў харчавання, захоўваючы традыцыйныя рынкі збыту і развіваючы новыя напрамкі. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы аб сітуацыі ў сферы АПК, на якой абмяркоўваліся бягучы стан спраў, праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер канстатаваў значныя дасягненні ў развіцці аграпрамысловага сектара, у тым ліку самастойнае забеспячэнне краінай поўнай харчовай бяспекі. "Цяпер на першы план выходзіць задача прадаваць, і прадаваць больш, у большую колькасць краін. Гэта асноўная задача", - падкрэсліў Аляксандр Субоцін.

Сітуацыя па экспартных пастаўках, паводле яго слоў, жывая і зменлівая. "Калі адны дзверы закрываюцца, то недзе дзвое-трое дзвярэй адразу адкрываюцца. Я ўпэўнены, і гэта паказваюць усе аналітычныя даследаванні, што прадукты харчавання не страцяць сваёй актуальнасці. У свеце пачынае ўжо адчувацца дэфіцыт харчовых тавараў і цэны пачынаюць упэўнена паўзці ўверх на ўсе прадукты харчавання. Таму мы як адны з асноўных вытворцаў і пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання ў свеце, як бы гэта гучна ні было сказана, разумеем сваё месца і будзем трымацца за сваё месца пад сонцам, - сказаў віцэ-прэм'ер. - Усё вельмі няпроста, вельмі складана і карпатліва, але мы няхай і паволі, але ідзём угору".

Экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання за 2020 год склаў $5,8 млрд і вырас на 4,3 працэнта ў параўнанні з 2019-м. Прырост валютнай выручкі - $240 млн. Айчынная прадукцыя пастаўлялася ў 116 краін свету (у 2019-м - у 104). Паводле даных за першы квартал бягучага года, валютная выручка на $72 млн большая, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Далейшыя дзеянні па нарошчванні экспарту абмяркоўваліся ў ліку іншых тэм сёння на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Як лічыць Аляксандр Субоцін, правядзенне такіх мерапрыемстваў на самым высокім узроўні і з удзелам губернатараў сталі не толькі добрай традыцыяй, але і вымушанай неабходнасцю, паколькі галіна АПК стала вельмі высокатэхналагічнай, яна ўключае ў сябе мноства розных напрамкаў, паміж якімі трэба наладзіць узаемадзеянне, намеціць шляхі развіцця, вызначыць далейшую стратэгію. Карысным і эфектыўным віцэ-прэм'ер лічыць прысутнасць на нарадзе ўсіх губернатараў, што, паводле яго слоў, дало магчымасць "развязаць шэраг складаных вузлоў" па рабоце АПК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі