8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На 28-й міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўцы для Афрыкі і Блізкага Усходу "Сахара-2015" у Каіры ўпершыню дэманструецца спецыяльна распрацаваны для Егіпта і краін рэгіёна трактар "Беларус 350". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Акрамя таго, на выстаўцы прадстаўлена тэхніка ААТ "Мінскі трактарны завод", ААТ "Гомсельмаш", іншых беларускіх вытворцаў.
У адкрыцці беларускай экспазіцыі 7 верасня прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў. Дыпламат сустрэўся з егіпецкімі імпарцёрамі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі.