Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Снж 2017

Стратэгія развіцця Беларусбанка да 2020 года не прадугледжвае продажу мінарытарнага пакета акцый

12 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Стратэгія развіцця Беларусбанка да 2020 года не прадугледжвае продажу мінарытарнага пакета акцый. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Віктар Ананіч пасля свайго даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У стратэгіі банка да 2020 года мы не прадугледжваем продаж мінарытарнага пакета акцый інвестару - 25 працэнтаў, пра якія ішла размова, - заявіў Віктар Ананіч. - Час пакажа. Пакуль мы ў стратэгіі не прадугледжваем. Мы бачым, што сёння тыя ўмовы, якія ў прынцыпе ставіліся пры продажы мінарытарнага пакета акцый, не могуць быць прыняты як з боку праўлення банка, так і з боку ўласніка. Таму на бліжэйшыя тры гады мы не плануем продаж".

Як паведамляла БЕЛТА, раней у бягучым годзе заяўлялася аб перагаворах з шэрагам замежных інвестараў па продажы мінарытарнага пакета акцый Беларусбанка. Акрамя таго, агучвалася інфармацыя аб магчымасці правядзення IPO ў 2019 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі