6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ІХ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы" пройдзе 30 чэрвеня - 1 ліпеня ў Гродне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Савеце Рэспублікі.
30 чэрвеня з 9.00 пройдуць секцыйныя пасяджэнні форуму: "Заканадаўства Саюзнай дзяржавы: сучасны стан і асноўныя напрамкі далейшага збліжэння", "Супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ва ўмовах новага міжнароднага кліматычнага парадку дня", "Беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў сферы АПК як важнейшая ўмова забеспячэння харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы", "Адзіная навукова-тэхналагічная прастора Расіі і Беларусі як фактар забеспячэння глабальнай канкурэнтаздольнасці і бяспекі Саюзнай дзяржавы", "Інтэграцыя сістэмы вышэйшай адукацыі Расіі і Беларусі: рэгіянальны аспект", "Эфектыўнае імпартазамяшчэнне ў Саюзнай дзяржаве: праекты, стымулы, каардынацыя".
Затым пачнуцца сумесныя пасяджэнні дзелавых саветаў Беларусі і Расіі, а таксама Прэзідыума Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Савета Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі, адбудзецца дзявятае пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.
1 ліпеня старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка сустрэнуцца з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў Беларусі і суб'ектаў Расіі. Затым адбудзецца пленарнае пасяджэнне форуму з удзелам кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, органаў дзяржаўнай улады, прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Расіі.
Праграмай таксама прадугледжаны падпісанне міжурадавых і міжрэгіянальных пагадненняў аб супрацоўніцтве.
Арганізатары форуму - Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу РФ.