13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 13 верасня зніжана да 11,5 працэнта гадавых, паведамляе БЕЛТА.
Стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў знізіліся з 14 працэнтаў да 13 працэнтаў гадавых.
Стаўка рэфінансавання зніжаецца ў Беларусі сёмы раз з пачатку года. Так, з 18 студзеня яна знізілася з 18 працэнтаў да 17 працэнтаў гадавых, з 15 лютага - да 16 працэнтаў гадавых, з 15 сакавіка - да 15 працэнтаў гадавых, з 19 красавіка - да 14 працэнтаў гадавых, з 14 чэрвеня - да 13 працэнтаў гадавых, з 19 ліпеня - да 12 працэнтаў гадавых.-0-