Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Чэр 2020

Стаўка рэфінансавання з 1 ліпеня зніжаецца да 7,75 працэнта

Стаўка рэфінансавання з 1 ліпеня зніжаецца да 7,75 працэнта
Фота з архiва

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання з 1 ліпеня зніжаецца з 8 працэнтаў да 7,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 7 працэнтаў да 6,75 працэнта гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка па выніках дадатковага пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 22 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

"Інфляцыя запавольваецца хутчэй, чым чакалася. У маі прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 4,9 працэнта пры 5,4 працэнта ў красавіку. Гадавая базавая інфляцыя запаволілася да 3,9 працэнта (4,5 працэнта ў красавіку 2020 года)", - адзначылі ў Нацбанку.

Стрымальны ўплыў дэзынфляцыйных фактараў праяўляецца мацней, чым прагназавалася. Больш хуткімі тэмпамі запавольваюцца інфляцыйныя працэсы ў краінах - гандлёвых партнёрах Беларусі. На гэтым фоне замежныя цэнтральныя банкі актыўна зніжаюць свае ключавыя стаўкі.

У гэтых умовах Нацыянальны банк таксама прадоўжыў змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі. "Падтрыманне ўмерана мяккіх манетарных умоў дае магчымасць захаваць прымальны ўзровень цэнавай і фінансавай стабільнасці", - лічаць у Нацбанку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі