25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грашовыя сродкі ад размяшчэння двух выпускаў еўрабондаў на агульную суму $1,25 млрд паступілі ў бюджэт 24 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.
Паводле інфармацыі Мінфіна, эмітаваны аблігацыі на $500 млн на тэрмін 5,7 года (з пагашэннем у лютым 2026 года) пад стаўку 5,875 працэнта, яны размешчаны па цане 98,799 працэнта ад намінальнай вартасці. Эмітаваны таксама аблігацыі на $750 млн на тэрмін 10,7 года (з пагашэннем у лютым 2031 года) пад стаўку 6,378 працэнта гадавых, яны размешчаны па цане 100 працэнтаў ад намінальнай вартасці.
Банкамі-арганізатарамі эмісіі выступілі Citigroup Global Markets Limited, Raiffeisen Bank International AG, Société Générale і Renaissance Securities (Cyprus) Limited.
Аблігацыі размешчаны ў фармаце 144А/RegS і дапушчаны да лістынгу на Лонданскай фондавай біржы.
Кніга заявак на набыццё двух выпускаў еўрааблігацый была сфарміравана 17 чэрвеня. Заяўкі паступілі ад больш як 170 інвестараў, фінальная кніга перавысіла $4,8 млрд.
"Значны попыт з чатырохкратнай перападпіскай сведчыць аб упэўненасці інвестарскай супольнасці ў перспектывах эканамічнага развіцця і эфектыўнасці даўгавой стратэгіі Беларусі", - адзначылі ў Мінфіне.
Асноўныя інвестары - з ЗША і Вялікабрытаніі.
Каля 97 працэнтаў еўрааблігацый набыта вялікімі кіруючымі кампаніямі і інвестыцыйнымі фондамі.