Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Снж 2018

Спіс акцыйных напрамкаў "Белавія" папоўнілі Астана, Алматы, Прага і Санкт-Пецярбург

Спіс акцыйных напрамкаў

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" вызначыла чарговыя чатыры напрамкі, на якія распаўсюджваюцца эксперыментальныя тарыфы, паведамілі БЕЛТА ў "Белавія".

З сённяшняга дня спіс акцыйных напрамкаў папоўнілі авіярэйсы ў Астану, Алматы, Прагу і Санкт-Пецярбург. Кошт білетаў у адзін бок складзе 10 еўра плюс таксы і зборы, туды-назад - 20 еўра плюс таксы і зборы.

Час рэалізацыі білетаў - 27 снежня з 9.00 да 23.59 па мінскім часе. Перыяд падарожжа: з 28 снежня 2018 года па 27 студзеня 2019 года (дата вяртання па другім купоне).

Білеты прадаюцца толькі на сайце belavia.by і з'яўляюцца незваротнымі, нагадваюць у авіякампаніі. Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск. Змяненні часу і даты вылету забаронены.

Выкарыстанне білета абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў білеце. Пры невыкарыстанні білета на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту. У гэтым выпадку выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру вяртацца не будзе.

"Белавія" ў рамках дзеючага 30-дзённага бязвізавага рэжыму ўвяла з 2 лістапада эксперыментальныя тарыфы па большасці напрамкаў рэгулярнай сеткі маршрутаў авіякампаніі да канца зімовага раскладу. Кошт авіябілетаў па некаторых напрамках зніжаны да 75 працэнтаў.

"Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і выконвае рэгулярныя рэйсы ў 51 аэрапорт 28 краін Еўропы і Азіі. Флот авіякампаніі налічвае 29 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, тры Embraer 175, чатыры Embraer 195, чатыры CRJ 100/200).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі