13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's пацвердзіла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі на ўзроўні "В-" і кароткатэрміновы "В" са стабільным прагнозам. Аб гэтым паведамляецца на сайце агенцтва.
У паведамленні Standard & Poor's адзначана, што рэйтынгі Беларусі падтрымліваюцца рацыянальнай палітыкай дзяржавы ў фінансавай сферы, а таксама апошнімі дзеяннямі ўрада па адаптацыі эканомікі да складаных знешніх умоў.