7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні "В/В", прагноз стабільны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінфіна.
Агенцтва адзначыла паляпшэнне макраэканамічнай палітыкі, што дало магчымасць стабілізаваць узровень дзяржаўнага доўгу і паказчыкі інфляцыі.
Аналітыкі S&P чакаюць, што знешнеэканамічныя дысбалансы Беларусі не павялічацца, фіскальная палітыка будзе заставацца параўнальна стрыманай бліжэйшыя 12 месяцаў, урад захавае доступ да міжнародных рынкаў капіталу і магчымасць атрымання падтрымкі ад Расійскай Федэрацыі для рэфінансавання плацяжоў па дзяржаўным доўгу.
Паводле ацэнак агенцтва, эканамічны рост у сярэднетэрміновай перспектыве складзе каля 2 працэнтаў штогод.