25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі Банка развіцця Беларусі на ўзроўні "В/В" (прагноз стабільны), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.
Эксперты рэйтынгавага агенцтва адзначылі "непарыўную" сувязь Банка развіцця Беларусі з урадам і "крытычна важную" ролю банка ў выкананні прыярытэтных дзяржаўных праектаў.
S&P Global Ratings падкрэслівае практычна безумоўную верагоднасць прадастаўлення Банку развіцця своечасовай і экстраардынарнай падтрымкі з боку ўрада, дастатковай для абслугоўвання фінансавых абавязацельстваў у выпадку такой неабходнасці.
У прэс-службе дадалі, што рэйтынгавы прагноз Банка развіцця адлюстроўвае збалансаванасць рызык і поўнасцю адпавядае прагнозу па суверэнным рэйтынгу Беларусі.