Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Кст 2024

Снапкоў: другі год эканоміка Беларусі расце тэмпамі вышэйшымі за сусветныя

Снапкоў: другі год эканоміка Беларусі расце тэмпамі вышэйшымі за сусветныя

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі год эканоміка Беларусі расце тэмпамі вышэйшымі за сусветныя. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў у час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Другі год запар эканоміка расце тэмпамі вышэйшымі за сусветныя. За дзевяць месяцаў бягучага года гэта 104,5 працэнта. Нагадаю, задача на год стаяла перад урадам - 103,8 працэнта", - сказаў Мікалай Снапкоў.

Ён адзначыў, што трэці год запар урадам арганізавана работа ў мабілізацыйным рэжыме. "Даведзены дэталёвыя матрыцы задач па вытворчасці, экспарце, зніжэнні затрат і фінансавых выніках са штотыднёвым кантролем іх выканання. Як вынік, прамысловасць вырасла за дзевяць месяцаў на 6,4 працэнта. А ў цэлым ужо два апошнія гады расцём у прамежку не ніжэй за 5-6 працэнтаў па прамысловай вытворчасці", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.

Попыт на прадукцыю даў магчымасць дазагрузіць магутнасці і нарасціць продажы. "У 2023 годзе з канвеераў нашых прадпрыемстваў сышла рэкордная за апошнія пяць гадоў колькасць грузавікоў, легкавых аўтамабіляў, кар'ерных самазвалаў, камбайнаў, тэлевізараў, мікрахвалевых печаў і г.д. У цэлым загрузка вытворчых магутнасцей за пяцігодку павялічылася да 77 працэнтаў. Пашыраецца вытворчасць інавацыйнай прадукцыі. Яе доля за пяць гадоў павялічылася з 16 працэнтаў да 22,2 працэнта", - дадаў Мікалай Снапкоў.

Ён таксама адзначыў, што ў краіне абноўлена прававое поле ў галіне планавання і прагназавання, прыняты адпаведны закон. "Мы ўключылі навуку і тэхналогіі ў дасягненне мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця праз праектныя ідэі комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу (КП НТП). Доўгатэрміновыя базавыя дакументы развіцця краіны - Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2040 года і КП НТП - цяпер узаемаўвязаны. Укаранілі важны абавязковы элемент у сістэму планавання - галіновыя стратэгіі на перыяд не менш як 10 гадоў. На аснове праектных ідэй КП НТП фарміруюцца тэхналагічныя карты. На гэты момант іх ужо 17. Гэта машынабудаванне, металургічная вытворчасць, фармацэўтыка, перапрацоўка нафты, торфу, збожжа, крухмалу, алейна-тлушчавай сыравіны і г.д. Тут больш як 230 праектаў. Іх мэта - развіццё дабаўленай вартасці на аснове існуючых вытворчасцей і распрацовак", - праінфармаваў першы віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі