Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Жнв 2016

Снапкоў: Будаўніцтва парка "Вялікі камень" з'яўляецца прарывам у супрацоўніцтве Беларусі і Кітая

18 жніўня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Будаўніцтва парка "Вялікі камень" з'яўляецца прарывам у эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Кітая, заявіў сёння намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў у час пасяджэння беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адным з элементаў стратэгічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая з'яўляецца рэалізацыя Кітайска-беларускага парка "Вялікі камень". Парк - гэта самы важны на сённяшні дзень і на бліжэйшую перспектыву ўзорны сумесны праект", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў. Ён адзначыў, што парк будуецца ў рэкордна кароткія тэрміны і з'яўляецца прарывам у эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін. "Наша задача - не зніжаць, а нарошчваць тэмп будаўніцтва", - адзначыў ён.

Паводле слоў намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, выбудоўваецца магутны мост у напрамку Азія - парк "Вялікі камень" - Еўропа, па якім будуць рухацца інвестыцыйныя, фінансавыя, гандлёвыя патокі, якія дапаўняюцца трансферам тэхналогій на аснове развіцця культурных, турыстычных і дзелавых сувязей. "Ужо цяпер актыўнасць еўрапейскага капіталу значна ўзрасла. Стаць рэзідэнтамі індустрыяльнага парка выказалі жаданне кампаніі з аўстрыйскім, румынскім, балгарскім і нямецкім капіталам. Парк - гэта міжнародны праект. Ён ужо сапраўды набыў статус інтэрнацыянальнага і ўпэўнена рухаецца па шляху рэалізацыі пажадання Сі Цзіньпіна стаць жамчужынай Вялікага шаўковага шляху, вузлавой пляцоўкай таварных грашовых патокаў паміж усходняй і заходняй часткай Еўразіі", - сказаў ён.

Мікалай Снапкоў таксама звярнуў увагу, што паралельна з развіццём вытворчага сектара парка не менш важным становіцца разгляд і прыняцце рашэнняў па сучасных актуальных ініцыятывах, якія датычацца развіцця парка. "Размова ідзе аб цэнтры камерцыялізацыі інавацый і адпаведным венчурным фондзе, аб цэнтры лагістыкі дробных тавараў, аб кітайска-беларускім інвестыцыйным фондзе, аб Акадэміі шаўковага шляху, інкубатары развіцця малых прадпрыемстваў", - растлумачыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі