Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Стд 2023

Снапкоў: Беларусь будзе прадаваць калійныя ўгнаенні непасрэдна ў краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, абмінаючы трэйдараў ЗША і ЕС

Снапкоў: Беларусь будзе прадаваць калійныя ўгнаенні непасрэдна ў краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, абмінаючы трэйдараў ЗША і ЕС

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь наладзіць прамыя пастаўкі калійных угнаенняў у краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, абмінаючы амерыканскіх і еўрапейскіх пасрэднікаў. Адпаведныя прапрацоўкі ўжо ёсць. Аб гэтым заявіў журналістам першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі аб экспарце беларускіх тавараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нягледзячы на санкцыйны націск, беларускія калійныя ўгнаенні застаюцца запатрабаванымі на сусветных рынках. Бо ад гэтага шмат у чым залежыць харчовая бяспека тых краін, якія іх набываюць. "Рынкі нашы ўгнаенні бяруць. Традыцыйныя рынкі бяруць з нарастаючай", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў. Адзінымі двума рэгіёнамі, якія адмаўляюцца ад беларускіх угнаенняў, застаюцца ЗША і Еўрасаюз. "Але гэта не такія вялікія аб'ёмы, якія змаглі б нам пагоршыць сітуацыю па продажах", - растлумачыў першы віцэ-прэм'ер. Ён разлічвае, што ў  2023 годзе будуць наладжаны прамыя пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі ў краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі (раней пастаўкі ішлі праз трэйдараў). Адпаведныя прапрацоўкі ўжо ёсць.

Таксама ёсць прагноз па павелічэнні паставак калійных угнаенняў на традыцыйныя для Беларусі рынкі. Гэта павінна адбыцца за кошт зніжэння цаны, якая ў 2022 годзе была даволі высокай. "У сувязі з высокім ростам цаны, зразумела, зменшыліся аб'ёмы спажывання, у тым ліку калію, на традыцыйных рынках. Фермеры не маглі столькі. Мы бачым зніжэнне цаны, у наступным годзе яна будзе больш-менш справядлівая - на калійным рынку гэта $420-450 за тону. Адпаведна мы чакаем (і гэта пацвярджаецца нашымі перагаворамі) рост аб'ёмаў", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Падагульніўшы сказанае, ён заявіў, што Беларусь чакае рост аб'ёмаў продажаў калійных угнаенняў на традыцыйных рынках і ў новых рэгіёнах Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, куды яны будуць прадавацца, абмінаючы амерыканскіх і еўрапейскіх пасрэднікаў. Такім чынам, паводле яго слоў, плануецца па выніках 2023 года выйсці на ўзровень аб'ёму пастаўкі калійных угнаенняў у 2019-2022 гадах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі