Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліс 2015

Сямашка: Узровень лакалізацыі легкавых аўтамабіляў "БелДжы" да ліпеня 2018 года складзе не менш як 50 працэнтаў

30 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Узровень лакалізацыі ў вытворчасці легкавых аўтамабіляў "БелДжы" да ліпеня 2018 года павінен скласці не менш як 50 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі па пытанні рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці па зборцы легкавых аўтамабіляў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб бягучым стане спраў па будаўніцтве завода. Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, у студзені-лютым плануецца пачаць пастаўку абсталявання і яго мантаж. Першая чарга завода будзе запушчана да канца 2016 года. У 2017 годзе ён павінен выпускаць 60 тыс. аўтамабіляў. Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу на тое, што завод будуецца з пэўным задзелам - пад магчымасці выпускаць 120 тыс. аўтамабіляў у год. "Калі рынак па продажах будзе раскрывацца, то адразу будзе прынята рашэнне аб разгортванні другой чаргі", - сказаў ён.

Што датычыцца ацэнкі рынку, то Уладзімір Сямашка адзначыў, што нават з-за некаторага спаду, які назіраецца цяпер, па самым песімістычным варыянце развіцця падзей прадпрыемства зможа прадаваць 50 тыс. аўтамабіляў. "Гэта той аб'ём, які можа і павінен прадавацца свабодна ў 2017-2018 гадах", - сказаў ён.

Генеральным праекціроўшчыкам і генпадрадчыкам будаўніцтва вызначана кітайская кампанія "Сіцік", на якую будуць распаўсюджаны ўмовы, гарантаваныя раней заснавальнікам "БелДжы". Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы мае намер падпісаць на працягу гэтага тыдня.

"Я лічу, што па сукупнасці цаны, якасці, надзейнасці і сэрвісу, аўтамабіль "Джылі", а ў гэтым выпадку "БелДжы" - наш сумесны прадукт - знайшоў свайго пакупніка. Лічбы гавораць самі за сябе. Напрыклад, калі ў 2013 годзе на расійскім рынку аб'ёмы продажаў усіх вядучых фірм, пачынаючы ад "Мерседэс", "Аўдзі", "Фальксваген", "Рэно", "Сітраен", "Міцубісі", "Хонда", упалі на 15-35 працэнтаў, то "Джылі" выраслі на 41 працэнт. І сёння кітайскія аўтамабілі на рынку СНД маюць долю каля 4 працэнтаў, плануецца, што гэты рынак вырасце да 10 працэнтаў", - адзначыў Уладзімір Сямашка. Ён дадаў, што праз два гады патрэбнасць толькі расійскага рынку ацэньваецца ў 3 млн аўтамабіляў.

"Такім чынам, 250-300 тыс. аўтамабіляў мы можам прадаваць на гэтым рынку. Мы ставім задачу дайсці да выпуску 120 тыс. аўтамабіляў у год, вырабленых па поўным тэхналагічным цыкле. Пры гэтым узровень лакалізацыі да ліпеня 2018 года павінен складаць не менш як 50 працэнтаў", - сказаў віцэ-прэм'ер. Паводле яго слоў, на вытворчасці камплектуючых будзе задзейнічана шмат беларускіх прадпрыемстваў, якія гарантуюць гэты ўзровень лакалізацыі.

Аб'ём інвестыцый па бізнес-плане складае $318 млн на будаўніцтва завода і ўсёй унутранай інфраструктуры і амаль Br320 млрд для стварэння знешняй інфраструктуры, у прыватнасці, дарог, чыгуначнай веткі, газа- і электразабеспячэння, каналізацыі, водазабеспячэння і іншага. Чакаецца, што з уводам першай чаргі завода там будуць працаваць 1285 чалавек, а з выхадам прадпрыемства на поўную магутнасць - 1850-1900 чалавек. "Прычым высокакваліфікаваных спецыялістаў, паколькі абсталяванне закупляецца самае сучаснае, самае складанае і зразумела, што там павінны працаваць кваліфікаваныя людзі з добрай заработнай платай", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі