10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь ідуць па графіку, паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка сёння на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пастаўкі нафты знаходзяцца ў графіку. Па тых 18 млн т, якія мы павінны спажыць, ідзе абсалютна дакладнае выкананне графіка", - адзначыў Уладзімір Сямашка.
У адпаведнасці з беларускай заяўкай у IV квартале на нафтаперапрацоўчыя заводы будзе пастаўлена 4,5 млн т расійскай нафты.