7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фармацэўтычная кампанія F. Hoffmann-La Roche Ltd. (Швейцарыя) зацікаўлена ў інвестыцыйным супрацоўніцтве з Беларуссю. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Ігара Петрышэнкі з дырэктарам кампаніі па рэгіёне CEETRIS (Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Турцыя, Расія і Індыйскі субкантынент) Адрыяна Трэве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі ўзаемнага супрацоўніцтва, а таксама перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у сферы фармацэўтыкі. Як адзначыў Ігар Петрышэнка, у развіцці айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці ўрад надае асаблівую значнасць магчымасці супрацоўніцтва з вядучымі замежнымі інавацыйнымі фармацэўтычнымі кампаніямі. Ён падзякаваў Адрыяну Трэве за праяўлены інтарэс да інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю і выказаў надзею на далейшае актыўнае ўзаемадзеянне па ўкараненні вопыту еўрапейскай кампаніі ў нацыянальную сістэму аховы здароўя.
Адрыяна Трэве ў сваю чаргу выказаў удзячнасць беларускаму боку за магчымасць сустрэчы на такім узроўні і пацвердзіў гатоўнасць швейцарскага інвестара пакрокава выбудоўваць перспектыўныя доўгатэрміновыя адносіны ў арганізацыі вытворчасці лекавых прэпаратаў.