13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штогадовы бізнес-форум Food Prom пройдзе ў Мінску 14 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белдзяржхарчпрам".
Прэзентацыю тавараў імпартазамяшчэння і новыя распрацоўкі беларускіх тэхнолагаў можна будзе ўбачыць і, вядома, паспрабаваць у беларускай сталіцы ўжо заўтра.
Удзел у форуме прыме міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў, прадстаўнікі бізнесу і рэтэйлу, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў цукровай, кандытарскай, кансервавай і іншых галін.