Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Кст 2018

"Штадлер Мінск" выпусціць першы састаў для мінскага метро да канца года


Фота "Штадлер Мінск"

16 кастрычніка, Фаніпаль /Кар. БЕЛТА/. ЗАТ "Штадлер Мінск" працуе над праектам па вытворчасці паяздоў для Мінскага метрапалітэна. Да канца года плануецца выпусціць першы састаў, паведаміў журналістам дырэктар прадпрыемства Філіп Брунер, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Поезд выйдзе на рэйкі яшчэ ў гэтым годзе, у пачатку наступнага года аб'ездзім яго ў інфраструктуры. Потым ён гатовы да камерцыйнай эксплуатацыі для руху з пасажырамі", - адзначыў Філіп Брунер.

Састаў стане першым на рынку СНД, вырабленым цалкам з алюмінію. "Гатовы даць на яго гарантыю 50 гадоў без абслугоўвання, што цікава для нашых кліентаў. Дзякуючы прымяненню гэтага металу корпус лягчэйшы, таму поезд спажывае менш энергіі, ніжэй нагрузка на інфраструктуру. Таксама тут прадугледжана аўтаматычная сістэма кіравання другога ўзроўню. Поезд сам кіруе паскарэннем, тармажэннем, трымае правільна разлічаную скорасць", - расказаў Філіп Брунер.

Як паведамлялася, ЗАТ "Штадлер Мінск" выйграла тэндар на пастаўку дзесяці саставаў для сталічнай падземкі. Першы поезд будзе эксплуатавацца на другой лініі. Гэта сучасны састаў з магчымасцю праходу ўздоўж усіх вагонаў, адаптаваны для ўсіх катэгорый грамадзян, абсталяваны антывандальнымі сядзеннямі, зручнымі поручнямі, сістэмай аўтавядзення, якая забяспечыць дакладнасць спынення. Такія паязды будуць курсіраваць па трэцяй лініі метро, якая злучыць паўднёвыя і паўночныя жылыя масівы горада з цэнтрам. Цяпер у сталіцы вядуцца работы па будаўніцтве першых чатырох станцый лініі ("Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Юбілейная плошча", "Плошча Багушэвіча"). На іх будуць прымяняцца платформенныя агароджы.

ЗАТ "Штадлер Мінск" - рэзідэнт СЭЗ "Мінск" і ўваходзіць у склад швейцарскай кампаніі Stadler. Падраздзяленне адказвае за вытворчасць чыгуначных прадуктаў з шырокай каляёй для краін СНД. Завод па вытворчасці электрапаяздоў размяшчаецца ў Фаніпалі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі