Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Сак 2019

Штадлер акажа садзейнічанне Беларусі ў продажы на рынкі Заходняй Еўропы грузавых вагонаў айчыннай вытворчасці

Штадлер акажа садзейнічанне Беларусі ў продажы на рынкі Заходняй Еўропы грузавых вагонаў айчыннай вытворчасці

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група кампаніі "Штадлер" акажа Беларусі садзейнічанне ў прасоўванні на рынкі Заходняй Еўропы грузавых вагонаў, вырабленых на Асіповіцкім заводзе транспартнага мышанабудавання. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня адміністрацыйнага савета, уладальнік кампаніі "Штадлер Рэйл Груп" Петэр Шпулер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас была размова з кіраўніком Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым. Размова ішла аб тым, што ў Асіповічах існуе вытворчасць грузавых вагонаў. Нам паступіла прапанова пасадзейнічаць продажу, збыту гэтай прадукцыі на рынках Заходняй Еўропы", - расказаў Петэр Шпулер.

Паводле яго слоў, цяпер кампанія "якраз займаецца прапрацоўкай гэтага пытання". "Пакуль усё выглядае нядрэнна. Спадзяюся, мы зможам тут выбудаваць супрацоўніцтва", - адзначыў бізнесмен.

На яго думку, Беларусь - вельмі прывабная краіна для замежных інвестараў. "Я шмат падарожнічаю па ўсім свеце, бачу вельмі шмат людзей і заўсёды рэкламую Беларусь у якасці вытворчай пляцоўкі", - запэўніў Петэр Шпулер. У час цяперашняга візіту ў нашу краіну ён запрасіў сюды і свайго калегу бізнесмена з Бельгіі Люка Така. "Сумесна з ім мы з'яўляемся ўладальнікамі самага вялікага прадпрыемства па вытворчасці тэкстыльных станкоў у свеце. Цяпер ён прыехаў па маім запрашэнні і ўражаны вашай краінай", - дадаў бізнесмен. Паводле яго інфармацыі, цяпер бельгійскі інвестар абмяркоўвае з беларускім бокам сумесны праект. Праўда, ён не будзе звязаны з тэкстыльным абсталяваннем, а датычыцца сферы вытворчасці і продажу ўгнаенняў.

Швейцарская кампанія "Штадлер Рэйл Груп" ужо больш як 75 гадоў з'яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх вытворцаў чыгуначнага рухомага саставу. У склад групы "Штадлер Рэйл" уваходзяць філіялы, размешчаныя ў Аўстрыі, Аўстраліі, Алжыры, Беларусі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Германіі, Нідэрландах, Венгрыі, Польшчы, Чэхіі, Італіі і ЗША.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі