Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Ліп 2020

Шматфункцыянальныя разумныя вокны распрацавалі вучоныя БДУ

Шматфункцыянальныя разумныя вокны распрацавалі вучоныя БДУ
Фота з архiва

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разумныя вокны распрацавалі вучоныя БДУ. Аўтарамі выступілі супрацоўнікі лабараторыі оптыкі кандэнсаваных асяроддзяў НДІ прыкладных фізічных праблем імя А.Н. Сеўчанкі БДУ пад кіраўніцтвам загадчыка Валерыя Лапаніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

"Навацыя не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. Падобная тэхналогія прымяняецца толькі ў КНР, але яна даражэйшая, уступае беларускаму ўзору па надзейнасці, доўгатэрміновасці выкарыстання.

Вынаходка ўяўляе сабой вадкакрышталічныя панэлі, якія ў залежнасці ад знешніх фактараў з празрыстых пераходзяць у матавыя і наадварот. Святлопрапускальнасць захоўваецца пры любым стане. Кіруюцца разумныя вокны пераменным электрычным полем, якое паступае са спецыяльнага блока. Ён падае неабходны сігнал для пераключэння панэлі з аднаго стану ў другі", - расказалі ў прэс-службе.

Разумныя вокны можна выкарыстоўваць як альтэрнатыву звычайным шкляным. Інавацыйная распрацоўка ахоўвае памяшканне ад сонечнага святла, пранікнення ультрафіялетавага выпрамянення і часткова блакіруе інфрачырвонае. Гэта дае магчымасць карыстальніку адмовіцца ад штор і жалюзі. Навацыю вучоных БДУ можна выкарыстоўваць як інфармацыйнае табло, замяняючы папяровыя цэннікі ў гандлёвых цэнтрах. Гэта дасць магчымасць дыстанцыйна змяняць кошт і найменне тавару па ўсёй гандлёвай кропцы з цэнтралізаванага блока кіравання на камп'ютары.

Спецыфіка разумных вокнаў дае магчымасць прымяняць іх у якасці аўтамабільнага сонцаахоўнага казырка і табло на панэлі кіравання. Пры пападанні сонечнага святла ідзе аўтаматычнае зацямненне месца на казырку, куды накіраваны погляд вадзіцеля. Работа гэтай функцыі падтрымліваецца за кошт электронікі, якая адсочвае становішча вачэй, і праграмнага блока кіравання. Канкурэнтнымі характарыстыкамі вокнаў таксама з'яўляюцца тэрмін службы большы за 10 гадоў, магчымасць вырабу на гнуткіх падложках, павышаная ўстойлівасць да перападаў тэмператур, эканомнае спажыванне электрычнасці. Сфера прымянення разумных вокнаў можа быць пашырана за кошт выкарыстання іх унутры офісных памяшканняў, а таксама ў самалётах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі